May 19, 2018 13:20
Дзялендзік і птушкі
Ёсць вершы, якія самі запамінаюцца; ёсць песні, якія хочацца спяваць і спяваць; а ёсць і жарты, якія можна шматкроць паўтараць і яны не страчваюць сваёй свежасці. Такія жарты пісаў Валік Дзялендзік. Ён пісаў іх у форме грэгерый. Ягоныя грэгерыі хочацца вывучыць на памяць. Напэўна, Дзялендзік адзіны з маіх знаёмых паэтаў, чые жарты я пазапамінаў і прынагодна паўтараю. І тут паўтару некалькі грэгерый пра птушак...
Як жа хочацца ўбачыць на гругане ланцужок з крыжыкам.
Птушка ў кнізе - кручок, на які злавілі рыбку.
Варона заўсёды арудуе ў чорных пальчатках.
У птушак, якія спяваюць, няма каменя на душы.
Валік Дзялендзік,
грэгерыі