(no subject)

May 06, 2018 11:40

Беларускае пытанне

Каб убачыць сваё, варта пільна зірнуць на чужое. Асноўнае рускае пытанне гучыць так: “Што рабіць?” Яўрэі бясконца пытаюцца: “Хто плоціць?” Галоўнае беларускае пытанне не такое эфектнае, як папярэднія, яно спакойнае: “Нашто?” Можна яго прамовіць і з меланхалічнымі ноткамі: “Навошта?”; а можна і больш тэмпераментна, сказаўшы: “Зачэм?”.

беларус

Previous post Next post
Up