Apr 04, 2018 23:05
Новая вясёлая беларусізацыя
Раней, я прыдумаў, што станцыя метро “Пушкинская” па-беларуску мусіць пісацца “Гарматная”. Сёння на гэты конт з’явіліся дадатковыя думкі... Назву вуліцы “Чайковского” варта пісаць не “Чайкоўскага”, а “Гарбатоўскага”, ну а назву вуліцы “Чапаева” па-руску трэба пісаць “Трогателева”...
P. S.
Падобныя прапановы наконт вясёлай беларусізацыі чакаюцца і вітаюцца!!!
Новая вясёлая беларусізацыя - 2
Руская назва вуліцы Мельникайте па-беларуску мусіць стаць Млынарайтэ.
Вуліца Кольцова - вуліцай Пярсцёнкіна.
Красина - Фарбіна.
Магазинная мусіць пісацца як Крамная, так і па-нашаму і па рок-н-рольнаму.
Завулак Майкова варта па-тутэйшаму называць завулкам Соколкіна.
Вуліца Дзекабристов па-беларуску павінна стаць вуліцай Снежавікоў ці вуліцай Снегавікоў, бо так больш мілагучна.
Вуліца Будзённага па-руску павінна пісацца Будничного. Вуліца Буйніцкага па руску - Крупного.
Калі ж па-руску вуліца называецца Бумажкова дык па-нашаму яна мусібыць Папернай.
Новая вясёлая беларусізацыя 3
Улица Сердича па-беларуску вуліца Злаваціча.
Вуліца Паўзунова - улица Пресмыкающегося.
Улица Попова - вуліца Дупава.
Завулак Папернянкі - переулок Бумажкинский.
Улица Новгородская - вуліца Наваградская і адпаведна улица Новогрудская.
Улица Неждановой - вуліца Нечаканавай.
Вуліца Крамскога - улица Магазинная.
Вуліца Заслонава - улица Занавесова.
Вуліца Максіма Танка - улица Максимально короткой песни.
беларус