(no subject)

Mar 17, 2018 11:06

Сапач і лішні.

У Тані Сапач быў даволі дзіўны падыход да кахання. Калі ёй нехта з мужчын падабаўся, яна не звярталася да таго мужчыны наўпрост. Яна прасіла сяброўку, каб тая цішком распавяла мужчыне пра гарачыя пачуцці Сапач. Шмат каго з мужчын напружваюць і нават палохаюць падобныя захады. Не дарма людзі кажуць, што ў інтымных адносінах трэці лішні. Таня адразу ўблытвала ў любоўныя адносіны гэтага лішняга, чым моцна шкодзіла найперш сабе. Раней я проста не разумеў падобных паводзін; цяпер разумею, што Таня проста баялася пачуць адмову з вуснаў любімага і дарагога ёй чалавека.

Сапач

Previous post Next post
Up