(no subject)

Feb 28, 2018 10:40

Заслона, сцяна і мяжа

У маладосці мяне прыгнятала жалезная заслона, якую савецкі рэжым збудаваў вакол імперыі. Таму я радаваўся разбурэнню Берлінскай сцяны і радаваўся падзенню жалезнай заслоны. Думалася, што заслона, як і тая сцяна, назаўжды адплылі ў мінулае. Дарэмна я на гэта спадзяваўся.

Жалезная заслона, як я пазней зразумеў, вісіць у душах рускіх людзей. Шмат хто з рускіх пачуваеюцца камфортна ў ізаляцыі. Таму і рэстаўруюцца фрагменты савецкай жалезнай заслоны вакол сучаснай Расеі.

Дзіўна, што і немцы носяць у сваіх душах кавалкі берлінскай сцяны. Не буду казаць пра ўсіх немцаў, але многія з іх усё яшчэ дзеляць Няметчыну на ўсходнюю камуністычную і заходнюю капіталістычную.

Падобны падзел ёсць і ў беларусаў. Беларусы добра помняць мяжу, якая рэзала наш народ на дзве часткі, на руска-савецкі ўсход і панска-польскі захад.

Трэба сказаць, што польска-савецкая мяжа такая ж ганебная з’ява для беларусаў, як берлінская сцяна для немцаў і жалезная заслона для рускіх. Зразумела, што жалезная заслона гняла не толькі рускіх, дык і савецка-польска мяжа рэзала не толькі беларускі народ, яна рэзала і ўкраінцаў, і літоўцаў.

занатоўкі

Previous post Next post
Up