Dec 09, 2017 12:01
Беларусы і каталонцы - 2
Шмат хто ў свеце і сёння прымае беларусаў за рускіх; падобным чынам і ўсё каталонскае ўсё яшчэ залічваецца ў іспанскае.
З розных бакоў Беларусь чуе пра дапамогу, якую ёй робяць далёкія і блізкія суседзі, а на самой справе краіне даводзіцца ўсё рабіць самастойна; Каталонія шмат разоў чула, што ў цяжкую хвіліну ёй дапамогуць іншыя краіны, але ў чорны дзень усе краіны адварочваліся ад Каталоніі.
Гісторыю беларускіх земляў, суседнія народы апісваюць у падручніках як сваю ўласную; гісторыя каталонскіх гарадоў шмат дзе падаецца, як частка гісторыі вялікай і непадзельнай Іспанскай імперыі.
Беларуская незалежнасць паўстала на хвалі рэвалюцыйнага змагання за сацыяльную роўнасць; пераважная большасць змагароў за каталонскую самастойнасць мае выразныя левыя і сацыялістычныя погляды.
Беларусы любяць туман на досвітку; каталонцы захапляюцца зорнымі начамі напоўненымі марскім ветрам.
беларус