Dec 06, 2017 23:02
Браты і браты
Ёсць браты па крыві. Такіх сваіх братоў я добра ведаю, паважаю і трываю. Такіх братоў дае жыццё, і, як вядома з часоў Каіна і Авеля - няма нічога горшага за братазабойчую вайну. Калі родныя і стрыечныя браты распачынаюць сварку, варта ім нагадаць пра горкі лёс Каіна. З гэтым разабрацца лёгка. Цяжэй разабрацца з братамі па скуры. Глядзіш, як адзін чарнаскуры бандыт абдымае другога чарнаскурага бандыта і называе яго братам, і разумеш, што нешта ў гэтых хлопцах не тое. Падобнае адчуванне няёмкасці пачало з’яўляцца і цяпер, калі рускія назваюць братамі беларусаў. Яны нас, пэўна ж, праз колер скуры ў свае браты залічылі? Ці як? Дзіўна, што нас яны залічылі ў браты, а ўкраінцаў з палякамі ды фінамі з таго беласкурага брацтва павыкідалі. Няма паслядоўнасці ў такім братанні. Таму я і не прымаю братэрства па скуры. Ні чорнага, ні белага, ні жоўтага братэрства не прымаю і не люблю.
беларус