(no subject)

Nov 28, 2017 11:22

Беларус і рускі - 12

Беларус лічыць мядзведзя цыркавой жывёлай, у Смаргоні была цэлая акадэмія для дрэсіроўкі бурых медзвядзёў; рускі кажа пра мядзведзя, як пра гаспадара рускіх лясоў і рускай зямлі.

На вядомых беларускіх карцінах можна пабачыць: туман, баб самага рознага веку, большасць з якіх старыя, вечаровае сонца, замкі, каровы, хлеб; асноўныя матывы рускіх карцін: Хрыстос, асілкі, мядзведзі, розныя стыхіі - землятрус, шторм, навальніца… Ёсць у нас і агульныя сюжэты для карцін: вайна і снег.

“Я мужык-беларус” напісаў у вершы наш найлепшы паэт у рэвалюцыйным 1905 годзе; “Дасканалая вата - дасканалыя рускія,” - у ваенным 1914 годзе напісаў найлепшы рускі мысляр Васіль Розанаў.

Для беларуса важная тутэйшасць са сваім кутком, рускага чалавека радуе слава і веліч ягонай бязмежнай імперыі.

У беларусаў багатыр - багаты, заможны чалавек; у рускіх багатыр - асілак, які, звычайна, змагаецца за дабрабыт князёў ды цароў.

беларус

Previous post Next post
Up