(no subject)

Feb 22, 2017 11:02

2017. Алексіевіч, Марціновіч, Бабкоў і дармаедства

Ніколі не ўскладаў вялікіх спадзеваў на дзяржаву, таму і працаваў, каб зарабіць не толькі на дзень сёняшні, а нешта адкласці і на будучыню. Працаваў без выходных, бо ў мастакоў і пісьменнікаў выходных не бывае. Калі нейкі мастак ці пісьменнік скажа табе, што ў яго выходны дзень - ведай, гэта не мастак і не пісьменнік. Разам з тым, жыву я ў грамадстве, ад яго нідзе не падзецца. Таму і вырашыў, што свой штодзённы ранішні бег у парку я спыню ў 60. Замест бегу буду шпацыраваць. Вырашыў, але рашэнне давялося змяніць, бо дзяржава перасунула пенсійны ўзрост на пару гадоў. Добра - буду бегаць да 62. Цяпер дзяржава парадавала мяне законам пра дармаедаў. Не працуеш? Плаці! Людзі абурыліся. Разумею. У цывілізаваных краінах безпрацоўны чалавек атрымлівае фінансаванне. Толькі наша дарагая дзяржава (Дарагая, у кепскім сэнсе.) глядзіць на цывілізаваныя краіны толькі тады, калі ёй выгодна на іх глядзець. Цяпер яна глядзіць на дзікунскія краіны і патрабуе грошы з тых, хто не мае працы. Я працу меў заўжды, але і я патрапіў у спіс дармаедаў. Патрапіў туды разам з Ігарам Бабковым, Віктарам Марціновічам, Святланай Алексіевіч і ўсімі сябрамі з саюзу пісьменнікаў. Дзяржава палічыла наш саюз другасным, бо сяброўства ў ім не абараняе ад падаткаў за дармаедства. Дзяржава спрабуе скрасці гісторыю нашай арганізацыі і перадаць яе ў карыстанне іншым людзям. Нейкае дзікунства. Інакш і не скажаш.

P. S.
Скарыстаю нагоду і скажу зноў пра сваё. Наша дарагая (Дарагая, у літаральным сэнсе слова.) дзяржава за ўсе гады сваёй новай незалежнасці яшчэ не выдала ніводнай маёй кнігі.

https://charter97.org/ru/news/2017/2/21/241621/
http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=123187
http://euroradio.fm/ru/pisatelyam-kotoryh-minkult-poschital-tuneyadcami-ne-nuzhno-platit-za-2015-god

Святлана, рэклама рэкламы

Previous post Next post
Up