(no subject)

Feb 07, 2017 18:58

2017. Баравікова і любоў

Ёсць жанчыны, на якіх толькі зірнеш, і адразу ўзнікае жаданне паразважаць пра любоў і каханне. Рая Баравікова з такіх жанчын, можаш не сумнявацца, бо доказаў таму процьма… Заходжу я ў стары Дом друку, што на праспекце, бачу на падваконні кнігі стаяць. Бяры і чытай! Бяру, разгортваю і чытаю: «Культавае Глёбусаўскае апавяданьне «Слон» я ўпершыню пачуў у аўтарскім чытаньні ў рэдакцыйным пакоі «ЧЗ», і друкавалася яно ўпершыню ў гэтай камсамольскай газэце. Больш нідзе б не надрукавалі. Баравікова любіла Валодзю Адамчыка…» Гэта Алесь Аркуш пісаў у эсэ «Вяртаньне ў «Туэйшыя»». Сапраўды, Баравікова мяне любіла і друкавала, яна і таварыства «Тутэйшыя» дапамагала мне легалізаваць. Такая вось праўда пра нашу з ёй узаемную любоў. Кніжачку Аркуша я пакінуў на падваконні, можа яшчэ хто возьме, разгарне і нешта там знойдзе сабе пра любоў.

Рая

Previous post Next post
Up