Feb 04, 2017 12:24
2017-1973. Горват і Мазыр
«У Гомелі самыя прыгожыя жанчыны…» - шмат разоў паўтарыў Сяргей Шаўцоў. Зразумела, што сам ён менавіта з таго паўднёвага Гомелю і прыехаў у сталічны Мінск. Прыехаў каб вывучыцца на скульптара. У Сяргея ёсць густ, мастакоўскія здольнасці і добрае вока. Яму можна і паверыць. Я не верыў. У Гомелі шмат паляшучак, яны цёмненькія, а я люблю светленькіх, люблю жанчын з беларускай поўначы. У гэтым пытанні я з Шаўцовым так ні разу і не пагадзіўся. Яму падабаліся гамельчанкі, а мне - мінчанкі. Скульптара Сяргея Шаўцова я згадаў, калі прачытаў у дзённіку Андруся Горвата пра мазыранак: «У Мазыры самая вялікая канцэнтрацыя прыгожых жанчын на квадратны метар. У мяне ажно вочы баляць…» Яшчэ адзін аматар палескай жаноцкасці знайшоўся! Я нават пачаў быў пасміхацца з Горвата, пакуль не ўспомніў, што Тамара - маці маёй старэйшай дачкі Вольгі якраз з таго самага Мазыра, які ляжыць за шырокай Прыпяццю.
Залатая літара,
Тамара