Залатая літара 2016

Feb 03, 2017 21:37

2017. Прылуцкі і вясна

Сяргей Прылуцкі пад гучным паўночнакарэйскім псеўданімам Кім Чжун Хо выдаў «Патрыятызм для чайнікаў». Ты ж ведаеш, што карэйцы, як і беларусы, падзяляюцца на паўночнікаў і паўднёвікаў. Дарэчы, і амерыканцы ў злучаных штатах гэтаксама падзяляюцца на паўднёвікаў і паўночнікаў. Бываюць часы, калі рэгіянальны патрыятызм так напінаецца і распальваецца, што пачынаецца вайна паміж Поўначчу і Поўдням. У Карэі такая вайна рассякла цела карэйскай нацыі на дзве варожыя дзяржавы. Свет моцна перажывае за людзей, што жывуць у Паўночнай Карэі. Паэты у розных кутках зямлі пішуць пра свае паўночнакарэйскія перажыванні. Беларус паўднёвік Сярожка Прылуцкі цэлую кнігу вершаў наcкладаў. Ёсць тамака і верш пра свабоду…

нічога нічога
прыйдзе вясна
раскажа хто дзе сраў

пакажа
чым пахне свабода
і наша ніва

Шкада, што ў надрукаванай версіі кнігі згадка пра нашу ніву схавалася ў беласнежную тканіну паперы.

Залатая літара

Previous post Next post
Up