(no subject)

Dec 11, 2016 11:19

2016. Рыта і веды

Розныя жанчыны па-рознаму прымерваюцца да мужчын. Ёсць такія, каго цікавіць вага. «Колькі ты важыш?» -- можна пачуць ад жанчыны. Адказваць не трэба, бо яна і так бачыць, што ты далёкі ад яе эталонаў. Некаторыя цёткі любяць рослых мужыкоў. Шмат тых, што кладзецца пад мужчыну проста за грошы. Памер капіталаў шмат што вырашае ў сучасным полавым жыцці людзей. Рыта выбірае сабе спадарожніка па абутку. Яе цікавіць не столькі якасць чаравікаў, колькі іх памер. Яе мужчыны пачынаюцца з сорак чацьвёртага. Мой сорак трэці для яе замалы. Сорак чацьвёрты, сорак пяты і сорак шосты іэальныя памеры для Рыты. Сорак першы, сорак другі і нават сорак трэці мая знаёмая прыгажуня Рыта залічвае ў жаночыя памеры. Добра, калі чалавек ведае чаго і каго хоча, бо шмат хто і не ведае.

сУчаснікі-2

Previous post Next post
Up