Nov 27, 2016 11:09
Свае і чужыя раёны
Для мяне і маіх аднакласнікаў Мінск падзяляўся на тры часткі: наш раён - Кальварыйскія могілкі, вуліцы Апанскага, Прытыцкага, Альшэўскага, праспект Пушкіна і кінатэатар “Нёман”, цэнтар - ад плошчы Перамогі да Чыгуначнага вакзала, чужыя раёны. Пачувацца больш-менш спакойна можна было ў сваім раёне ды ў цэнтры. У чужых раёнах маглі і пабіць дзеля забаўкі, а маглі і абрабаваць - забраць усю кішэнную дробязь, яку ты так старана збіраў на кіно ці кнігу. Зразумела, бойкі і рабаванні здараліся і ў цэнтры і нават у сваім раёне, але гэта лічылася ганебным. Хочаш біцца і рабаваць? Ідзі ў чужыя раёны, рабуй і біся хоць забіся. Таму ў школе мы лупілі тых, хто не паважаў гэтых простых дамоўленасцяў пра падзел горада на свае і чужые раёны.
маленства