(no subject)

Jan 15, 2016 18:10

2016. Рая і шчасце

Шукаў у кніжках Раі Баравіковай апісанне жаноцкага шчасця. Знайшлося такое:

Пакахаю Васю-мельніка,
будзе жорны ён круціць,
за сцяной густога ельніка
мілай пацеркі дарыць...

Калі Роберт Бёрнс нарадзіўся б жанчынай, пра жаноцкую радасць пісаў бы нешта падобнае з млынам, з ельнікам ды пацеркамі.

“Што за дзіўнае пытанне:
у каноплі з кім хаджу?..”

І гэтыя два радкі пра чалавечае шчасце мог напісаць Роберт Бёрнс, але іх напісала Баравікова.

Рая

Previous post Next post
Up