Jan 10, 2016 10:53
2016. Баравікова і голас
У паэта мусібыць адметны голас. У Раісы Баравіковай ёсць незвычайнасць і адметнасць у голасе. Эратычны, цёплы, мяккі. Ён зачароўвае і заварожвае. Ім напоўнены яе вершы. Ніводная беларуская паэтка не мела і не мае падобнага голасу. Нават выдатныя паэты саступаюць Баравіковай. У Разанава голас драўляны і цацачны, у Булыкі - дзявоцкі, а часам і зусім дзіцячы, у Галубовіча - звычайны... Толькі з такім надзвычайным голасам, як у Раі Баравіковай, паэтка можа выдаць зборнік лірыкі пад назвай “Каханне” і не памыліцца.
Рая