Алексіевіч: Улада рыхтуе беларусаў да грамадзянскай вайны
Святлана Алексіевіч выказала думку, што паміж уладай і народам існавала да пэўнага часу своеасаблівая здзелка, але ў сувязі з крызісам разрыў у грамадстве паміж тымі, хто "за" і тымі, хто "супраць" улады, становіцца ўсё больш радыкальным і незваротным.
Некалькі месяцаў таму спадарыня Алексіевіч казала, што белрусы ня здольны да рэвалюцыі
"Улада рыхтуе беларусаў да грамадзянскай вайны"
Грамадзянская вайна амаль што ў цэнтры Эўропы. У 21-м стагодьдзі. Гэта ж якім дэбілам трэба быць, каб рыхтаваць такую вайну. Але ж сапраўды рыхтуюць.
Дык навошта?
ТАК РАБІЛІ ПЕРАД АГРЭСІЯЙ УСЕ АГРЭСАРЫ
Тэма сур'ёзная. Расейская імпэрыя ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага правалу. У шэрагу рэгіёнаў Расеі ўвосень (пасьля збору ўраджаю!) былі адчынены склады недатыкальных запасаў харчаваньня, якія існуюць на выпадак вайны. Мільёнам людзей у РФ пагражае голад.
У гэтай сытуацыі імпэрыя набліжаецца да прэзыдэнцкіх выбараў (сакавік 2012 года). Пуцін марыць вярнуцца на крамлёўскі сталец, але ня можа нічога прапанаваць расейскаму электарату. Людзі ўжо ня вераць у абяцанкі. Адзіным канкрэтным козырам была б наша Беларусь, якую перад выбарамі здолеў бы далучыць да імпэрыі кандыдат-прэзыдэнт. Улічваючы містычны імпэрыялізм расейскага грамадзтва (яны гатовыя нават галадаць, каб толькі быў іхны “трэці Рым” і іх усе баяліся), такая “перамога” была б успрынята на “ўра”.
У беларусаў, вядома, захопнікі пытацца ня будуць. З дапамогай антыбеларускага акупацыйнага рэжыму Масква ўжо грунтоўна падарвала эканоміку нашай краіны і вядзе Беларусь да фінансавага банкруцтва дзяржавы. Вось тут яны зьбіраюцца “працягнуць нам брацкую руку” у выглядзе ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі (што азначала б магутны ўдар па беларускай дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту), а потым пакіраваць падзеямі так, каб увесьці расейскія войскі і “ратаваць беларусаў ад Лукашэнкі”.
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20111106--02 Зянон Пазьняк пра Пуцiна, КГБ i Беларусь
http://www.youtube.com/watch?v=qIrqHcs2KE8&feature=player_embedded Зянон Пазняк пра палітычную сітуяцыю ў жнiўнi 2010. Пра тое, што мае адбывацца пасьля ”выбараў”
http://www.youtube.com/watch?v=v2DrinnjQK0&feature=player_embedded Продолжить дискуссию на www.belaruspartisan.org