Dec 24, 2020 21:32
Яшчэ няма перамогі, а народ ужо разбірае ўзнагароды, партфелі і пасады наперад. І робіць танцы на яшчэ цёплай пралітай крыві. Красата. Пасля будуць фанфары, медалі,помнікі, гучныя імёны тых, хто пераабуўся ў паветры і крычаў гучней на ўсё горла. А дзе Вы раней былі, рабяты? 26 год?
У сэрцы я пастаўлю помнік ціхаму беларусу, які застаўся інкогніта. Які моўчкі рабіў сваю справу: вешаў сцягі, хадзіў пад гранаты, кідаў улёткі, дамапагаў усім вакол чым мог. Без сэлфака на барыкадах. І, магчыма, ціха знік ці загінуў. Ці жыве з ціхай усмешкай, бо не дзеля медалёў і званняў усё гэта.