Dec 09, 2020 13:35
Перажыць можна шмат. Калі ёсць тыл. Але як перажыць холад нядаўна цёплых блізкіх? Як справіцца з тым, што нават у гэтыя чорныя дні пры агульнай мэце людзі ўсё адно мераюцца адно перад адным велічынёй сваёй ахвяры? Тыпу не сядзеў - не чалавек? І наадварот бяздзейнасць тых, хто толькі спачувае і працягвае жыць звычайным жыццём. Дзе знайсці сілы і перамагчы ўласнае пачуццё абсалютнай безабароннасці і адзіноты? І холад, холад, холад.
Партугалія, мо трэба было тады здаць квіток на самалёт і застацца ў тваёй бязмежнай цеплыні назаўсёды.