«Казакі» і ўлада. Што прафукаў Сьцяпаныч

Nov 09, 2015 17:41


Некалькі тэзісаў да тэксту:

-- Створаны прэцэдэнт негатыўнай рэакцыі ўлады на дзеяньні "казакаў".

-- Створаны прэцэдэнт негатыўнай рэакцыі некаторых "казакаў" на дзеяньні ўлады.

-- Я мяркую, што ўладам сёньня прарасейскія ваенізаваныя арганізацыі робяцца небясьпечнымі. Аніякай ідэалёгіі -- выключна прагматыка.

"Пакуль гэта некалькі «вайскова-патрыятычных» клюбаў на Гарадзеншчыне. З пачаткам расейскай агрэсіі ва Ўкраіне спачатку блогеры, грамадзкія актывісты, а пасьля і СМІ пачалі актыўна пісаць пра беларускіх «казакоў». А канкрэтна - пра ідэалягічны складнік арганізацый вайскова-спартовага характару.

«Казакі» не хаваюць сваёй прарасейскай ідэалёгіі, актыўна ўжываюць расейскую імпэрскую сымболіку і рыторыку. Калі адной фразай абазначыць праблему, «казакі» ня бачаць незалежнай Беларусі, а бачаць яе часткай вялікай Расейскай імпэрыі.

Ёсьць такі ўстойлівы выраз - карысны ідыёт. Захоплены нейкай ідэяй чалавек не ўсьведамляе, што ім маніпулююць. Вось ты вырашыў, што ты «казак». З Расеі даўно занесьлі па франшызе ідэю, а ты хацеў стварыць вайскова-патрыятычны клюб.

А ўлады перад тым змагаліся з «нацыяналістычнымі радыкаламі», якія таксама стваралі вайскова-патрыятычныя ці спартова-патрыятычныя клюбы. Улада бачыла ў беларуска арыентаваных людзях пагрозу. А ў «казаках» - не. Яны ляяльныя, яны хваляць уладу, яны выкарыстоўваць зразумелыя і вядомыя са школы коды: патрыятызм у савецкім разуменьні. «Ок, - кажа ўлада, - займайцеся».

Далей:

http://www.svaboda.org/content/article/27353758.html

"казакі"

Previous post Next post
Up