Mar 14, 2013 23:24
У нас быў прыпынак "Чэрвеньскі рынак", а за ім па вуліцы Аранскай прыпынак "Аранская". Цяпер замест прыпынку "Чэрвеньскі рынак" -- прыпынак "Аранская". Еду я па вуліцы Аранскай, і думаю, якую новую назву дадуць былой "Аранскай" (ня той "Аранскай", што ад 1 сакавіка, а старой).
Спярша я, канешне, думаў пра ідыётаў, якія працягваюць блытаць людзей, тусуючы назвы тых самых вуліц і прыпынкаў (наш Чэрвеньскі пераехаў за Камвольны, але больш небяспечна, калі цэлая вуліцы знікае з цэнтру, і ўсплывае ў задупях, як вуліца Варвашэні). Думаў, чаму па тэме ніколі не было матэрыялу. Бо апроч таго, што назва прыпынку -- гэта тапонім і нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына, змена назвы прыпынку без нейкай прынцыповай прычыны -- проста нязручна.
-- Хто ўвогуле ўплывае на знешні выгляд нашага гораду? -- думаў я, узгадваючы назву прыпынку Раствора-бетонны вузел.
Калі я пачуў, што новы прыпынак на вуліцы Аранскай завецца "Мінскэнерга", я... Я ўпершыню ад 1973, што абітаю ў гэтых краях, дазнаўся, што дзесці тут кантора "Мінскэнерга". Па-другое, здзівіўся. А чаму не назвалі прыпынак "Падаткавая інспекцыя Ленінскага раёну"? Дзе той Мінскэнерга я пакуль так і ня ведаю, а падаткавая проста ў трох метрах ад прыпынку.
Пасля я падумаў, што людзі, якія займаюцца Менскам, хутчэй за ўсё не ідыёты, а крэпкія хазяйственнікі. Можа варта ім даць поўную волю, і перайменаваць усе прыпынкі згода рацыянальанга падыходу:
-- Мінскэнерга -- Паварот на Леніна -- Магазін -- Апорны пункт -- Дзецкі сад -- кафэ "Дружба" і г.д., калі на раёне.
Ну і ў цэнтры:
-- Памятнік Леніну -- Пошта -- Глаўны магазін -- Каток -- Цырк -- Вечны Агонь і г.д.
фрашкі