Jun 15, 2012 20:17
ці можна забыць пін да карткі на 5 хвілін? можна! зайшоў у супермаркет, не паляніўся. каб купіць кабаносаў і соуса, і на касе (дзякуй крышне, самаабслугоўвання) зразумеў што пін начыста сцёрты з галавы! Ну што рабіць? вылезлі ў галаве нейкія лічбы - ага, не падыйшло бо гэта код ад дамофона! Яшчэ чатыры лічбы - таксама не падыходзяць, бо гэта код ад дамафона з кватэры, з якой мы выехалі больш за год таму. Кінуў я тыя кабаносы - напэўна з псаванага мяса якога, падумаў, ібо карма, а я сёння старычку месца саступіў.
Адыйшоў ад крамы на сто метраў - узгадаў пін.