Кура баявая

Jan 14, 2012 21:41


Апошнім часам, хвілінаў так сорак, я думаю пра тэрытарыяльную абарону. Генерал-губернатары верцяць жопамі на скураных сядушках сваіх чынавецкіх "Аўды", хаця даўно ім трэба перасесі на баявыя УАЗы. І выбудовываць абарону.
Армія ў нас невялікая, мянты і ўсялякае гэб'ё ў сваёй большасці згубілі кваліфікацыю разганяючы студэнтаў філфаку і таму крыху менш чым ніколькі не ўяўляюць з сябе баявога патанцыялу. А калі заўтра вайна?
Трэба інавацыйна падыходзіць да гэтага пытання. Я прапаную распачаць падрыхтоўку баявых курэй! 
Смііірна!!!!!!!!!



Баявыя курымаюць шэраг пазітыўных рысаў.
Па-першае іх рэальна дахера. Па другое, яны не задумваючыся загінуць за ээээ. Няважна. Загінуць. Гэта стратэгічны аспект.

Тактычны - у куру з-за яе малых габарытаў вельмі цяжка патрапіць са стралковай зброі, курам не страшныя міны, натрэніраваныя экзэмпляры без цяжкасцяў змогуць пераадольваць невысокія барыкады і загароды. Акрамя таго, куры маюць інстыктыўна ўбітую опцыю перамяшчэння зігзагамі. Каб змусіць курыцу бегчы ў бок ворага, дастаткова будзе гучна крычаць па-нямецку - яна будзе ўцякаць тымі самымі зігзагамі (фільмы пра вайну ўсе глядзелі?).

Найлепш баявую куру-камікадзэ выкарыстоўваць супраць пяхоты. Ручная граната Ф-1 важыць каля 500-600 грамаў, гэты груз ўпісваецца ў пад'ёмныя характэрыстыкі КК. (Кура-Камікадзэ), паводле маіх разлікаў, курыца здолее прабегчы з такім грузам адлегласць не меншую за 300 метраў.

Previous post Next post
Up