Jun 07, 2015 00:01
У дзяцінстве ты марыш пачуць ад руінаў іх гісторыю. Каб пах хлеб ад зайчыка на чыгунцы, каб чатыры маркізетавых сукенкі гойдаліся на ветры, каб бегалі па цукар дачкі старой Камажынцовай. Шукаючы бабуліных гісторый у горадзе, ты не знойдзеш у ім людзей, што горад разам з тымі гісторыямі стварылі.
Пазней бабуля раскажа табе, што стадыён побач з домам - зусім не стадыён, што недарма ён адгарожданы ад людскіх вачэй узгоркамі, што яна бачыла. Пойдзеш хадзіць па старых завулках твайго маладога горада, пойдзеш шукаць паміж драўляных хацін, але не знойдзеш. Мёртвые будуць клікаць цябе і аднойчы, на найстарэйшых могілках, аддадуць табе свой голас. І ты заспяваеш-заплачаш над разабранай камсамольцамі Траецкай царквою. Бо каранямі вырастае з касцей бяроза з трыма стваламі.
Калі, змучаная адсутнасцю старасці, ты пойдзеш любіць іншы горад, калі, адбітыя у камяні, чорныя цені карэннага народу тут набудуць кшталт і вагу там, Госпад Бог дасць табе тваю цацку. Хрыстос уваскрос, і яны уваскрэснуць, калі толькі пра іх не маўчаць.
Майму Гораду
з любоўю даўжынёй у пяць пакаленняў
дакрануўшаяся дзевяностагадовае Торы
Аня Данілевіч
род,
Беларусь,
Брест