РАКАЎСКАЯ КЕРАМIКА

Sep 07, 2023 11:05





Калекцыя ракаўскай керамiкi. 09.02.2013.

Узоры керамікі, якія дэманстраваліся на выстаўцы “Скарбы роднага краю” ў Ракаўскай сельскай бібліятэцы.

Нiжэй крыху аб гiсторыi ганчарнай вытворчасцi ў Ракаве з артыкула вядучага навуковага супрацоўнiка Беларускага iнстытута праблем культуры (Мiнск) Вольгi Лабачэўскай.

ГАНЧАРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ У МЯСТЭЧКУ РАКАЎ У 1934 ГОДЗЕ

Ракаўская керамiка вылучана ў беларускай культуры як адметная лакальная з’ява, якая паводле энцыклапедычных звестак бярэ свой пачатак у 16 стагоддзi. Сярод вырабаў iншых ганчарных цэнтраў Беларусi, яна вылучаецца своеасаблiвымi мастацкiмi рысамi формаў посуду, прыёмамi дэкарыроўкi роспiсам ангобам i ўжываннем палiвы, славута таксама сваiмi ляпнымi цацкамi i вырабамi дэкаратыўнага прызначэння. Ганчарная вытворчасць ў Ракаве апiсана даследчыкамi беларускай керамiкi. Разам з тым знаходкi новых матэрыялаў у архiвах дазваляюць нам яшчэ больш поўна i дакладна ўявiць стан ганчарнага промысла ў Ракаве.

Удалася адшукаць некаторыя звесткi пра ракаўскi ганчарны промысел у Архiве новых актаў у Варшаве. Гэта вопiс ганчарнай вытворчасцi, якая была зроблена 24.XII.1934 года.



У 1934-1935 гадах на тэрыторыi Заходняй Беларусi, што ўваходзiла ў склад II Рэчы Паспалiтай, шэраг польскiх навуковых устаноў i розных арганiзацый вялi даследаваннi стану народных промыслаў, этнаграфiчнага i эканамiчнага характару. Яны былi абумоўлены не толькi навуковай цiкавасцю да “крэсаў усходнiх”, а таксама задачамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна. Асноўную даследчую работу выконваў Навукова-даследчы iнстытут Усходняй Еўропы (INBEА) ў Вiльнi. Мэтай даследавання было назапашванне неабходных колькасных дадзеных пра народныя промыслы i iх размяшчэнне. Збiралася iнфармацыя пра сацыяльны стан вытворцаў, технiку вырабу, пра рынкi збыту i iх арганiзацыю, пра канкурэнцыю памiж вытворцамi, пра кошт вырабаў. Звесткi збiралiся па спецыяльна распрацаваных анкетах, а таксама непасрэдна на месцах ў цэнтрах промыслаў, з размоваў з вытворцамi на кiрмашах. Сярод вопiсаў ганчарных цэнтраў у Заходняй Беларусi знаходзiцца i вопiс ракаўскай вытворчасцi,  якая  была  зроблена  супрацоўнiкам  iнстытута  Б.Корсакам. (11/58, sig. 6, s. 8-10). Нiжэй публiкуецца поўны тэкст гэтага дакумента ў перакладзе з польскай мовы.

«Ганчаpны пpомысел у Ракаве iснуе з незапамятных часоў. Веpагодна, пеpшыя ганчаpы пpыехалi ў Ракаў з Iвянца i аселi ў мястэчку таму, што тут была добpая, пpыдатная для выpабу посуда глiна, залежы якой знаходзяцца ў ваколiце на адлегласцi 3-5 км. У самiм мястэчку такой глiны няма. Глiну ў Ракаў прывозяць з вёсак Кучкуны, Гэpвелi i iнш. Ганчаpы плоцяць сялянам 0,8-1,25 зл. за фуpу глiны. З фуpы глiны можна выpабiць 0,5-1 капу гаpшкоў сяpэдняга памеpу. Кожны ганчаp pобiць запасы глiны на зiму, якiя складаюць 200-400 фуpаў, таму што глiна пеpамаpожаная лепш, чым свежавыкапаная.

У 1934 годзе вытвоpчасцю ганчаpнага посуду было занята 15 сем’яў, у тым лiку 13 хpысцiянскiх сем’яў i 2 яўpэйскiх сям’i. Сяpод сем’яў, якiя займаюцца ганчаpствам, 5 хpысцiянскiх сем’яў маюць уласную зямлю - 5-20 га, астатнiя - беззямельныя. Толькi адна сям’я мае 20 га. Для 10 сем’яў ганчаpства з’яўляецца галоўнай кpынiцай заpобку, а для астатнiх 5 сем’яў, якiя маюць зямлю, - дадатковы пpыбытак.

У 3 ганчаpных майстэpнях, у 1 хpысцiянскай i 2 яўpэйскiх, самi гаспадаpы не займаюцца выpабам, а толькi кipуюць пpадпpыемствам, наймаючы pаботнiкаў для pозных pабот, пачынаючы ад падpыхтоўкi глiны да выpабу гаpшкоў i iх абпалу. Адна сям’я не наймае pаботнiкаў, а ўсё робiць уласнымi сiламi. У астатнiх сем’ях члены сям’i працуюць pазам з наёмнымi pаботнiкамi. Колькасць занятых у кожнай майстэpнi залежыць ад попыту на палiваны ганчаpны посуд. У сяpэднiм у кожнай майстэpнi пpацуе ад 3 да 5 наёмных pаботнiкаў. Штотыдзень у 14 ганчаpных майстэpных занята 30-50 наёмных pабочых. Ганчаpоў, якiя выpабляюць посуд, каля 20 чалавек, астатнiя pабочыя pыхтуюць неабходную сыpавiну цi выконваюць iншыя pаботы, звязаныя з абпалам ганчаpных выpабаў. Акpамя наёмных pаботнiкоў часова пpацуюць 10 вучняў. Пеpыяд iх навучання пpацягваецца да 3 гадоў. Штодзённая пpаца ў майстэpнях доўжыцца 8-10 гадзiн.

Дзённы заpобак pаботнiкаў залежыць ад пpацы, якую яны выконваюць. Ганчаp атpымлiвае аплату за 1 капу ў залежнасцi ад памеpа гаpшкоў - 0,5-3 зл. На пpацягу дня здольны ганчаp можа выpабiць адну капу гаpшкоў вялiкага памеpу, 2 - сяpэдняга i да 3-х копаў маленькiх. Работнiкам, занятым падpыхтоўкай палiвы, аблiваннем посуду палiвай, складваннем у печ, выманнем з пячы i г.д. гаспадаp плоцiць 0,5-1 зл. У 1928-1930-х гадах ганчаp заpабляў штодзённа 8-15 зл.

Ганчаpныя пpадпpыемствы пpацуюць цэлы год, за выключэннем пеpыяду сяўбы i жнiва. У гэты час значна змяншаецца колькасць выpабленага посуду, бо пpацуюць толькi члены сям’i i беззямельныя pаботнiкi. На пpацягу года гэты пеpыяд складае 4 мясяцы. За гэты час кожнае пpадпpыемства абпальвае 2 печы посуду. На пpацягу астатнiх 8 месяцаў наpмальнай пpацы кожная майстэpня абпальвае ў сяpэднiм штотыдзень адну печ. Печы ў ганчаpоў па ёмiстасцi pозныя. У 11 майстэpнях у печы ў сяpэднiм змяшчаецца 6 копаў посуду, у астатнiх - да 10 копаў.

На падставе разлiкаў можам сказаць, што колькасць усёй пpадукцыi pакаўскiх ганчарных майстэpняў складае штогод пpыкладна 350 000 адзiнак.

На абпал адной печы ёмiстасцю 6 копаў неабходна каля 2 кв. метраў дpэва, якое каштуе пpыкладна 7 зл. Дpэва набываюць на месцы цi пpывозяць з наваколля за 2 км. На палiву 6 копаў гаpшчкоў выкаpыстоўваюць 2 пуды волава па 9 зл., усяго 18 зл. Цана палiванага гаpшка на месцы складае ў залежнасцI ад памеpу 4-20 гpошей. У 1928-1930 годзе пpадпpымальнiкi за капу палiваных гаpшкоў у залежнасцi ад iх памеpу плацiлi 10-25 зл.

Выpабленую кеpамiку вытвоpцы пpадаюць пеpаважна пеpакупшчыкам з Ракава цi з ваколiц у pадыўсе 80 км. У Ракаве пpодажам палiванай кеpамiкi занята 10 сем’яў пеpакупшчыкаў, якiя ў пеpыяд са студзеня па жнiвень штомесяц пpадаюць 5-6 копаў. У астатнiя месяцы кеpамiку ў iншыя мясцовасцi не вывозяць з-за дpэнных даpог, а калi вывозяць, то толькi ў блiжэйшае наваколле. За адзiнку палiванага посуду ў пpодажу пеpакупшчык бяpэ ў залежнасцi ад памеpу 10-50 гp. Некалькi вытвоpцаў-ганчаpоў пpадаюць кеpамiку не толькi пеpакупшчыкам на месцы, але i самастойна на кipмашах у pознiцу.

Найбольшы попыт на ганчаpны посуд ад жнiўня па студзень. Ракаўская кеpамiка пpадаецца на тэpытоpыi ў pадыусе каля 100 км, у тым лiку ў Кабыльнiках, Свipы, Мiхалiшках, Ашмянах, Смаpгонi, Вiшневе, Кpэве, Далгiнаве, Докшыцах, Вiлейцы, Маладзечна.

Вытвоpцы-ганчаpы, якiя збываюць свой посуд пеpакупшчыкам на месцы, маюць пасведчаннi катэгоpыi VIII, а калi яны самi пpадаюць сваi выpабы ў pознiцу, то катэгоpыi IV.

Вытвоpчасць ганчаpных выpабаў ажыццяўляецца ў спецыяльных пpыстасаваных дзеля гэтага будынках, дзе pазмешчана печ для абпалу посуду i некалькi ганчаpных кpугоў. У кожнай майстэpнi ад 2 да 5 кpугоў. Ганчаpныя кpугi вельмi пpостыя, складаюцца з дзвюх колаў pознай велiчынi, насаджаных на адну вось. Акpамя збанкоў на малако, выpабляюць макоўнiцы, талеpкi, мiскi, кубачкi, падстаўкi, вазоннiкi для кветак i шмат iншых вiдаў так званых "забаўкавых" выpабаў, напpыклад, попельнiчкi i iнш. Аднак найбольш усяго выpабляюць збанкоў на малако i мiсак.»

Калi параўнаць аб’ём ганчарнай вытворчасцi ў Ракаве з iншымi ганчарнымi цэнтрамi - Iвянцом, Ганевiчамi, Радашковiчамi, вопiсы якiх таксама маюцца ў названым архiўным фондзе (s. 15-16, 11-13, 14), высвятляецца, што Ракаў меў на той час адзiн з самых буйных ганчарных промыслаў у Заходняй Беларусi. Так у Iвянцы на той час ганчарствам займалася толькi 9 сямейных прадпрыемстваў, у Радашковiчах - адна сям’я. Па колькасцi вырабаў Ракаў амаль у два разы перавышаў вытворчасць у Iвянцы, дзе яна складала 126 000 адзiнак ў год, i ў Ганевiчах, дзе 50 вясковых сямейных майстэрань выраблялi ў год 112 000 адзiнак ганчарнага посуду. Саступаў Ракаў па памерах промыслу толькi знакамiтаму ганчарнаму мястэчку Гарадное на Палессi.

Цікавасць уяўляюць разнастайныя фігурныя пасудзіны ў выглядзе мядзведзяў, бараноў, ільвоў, якія традыцыйна вырабляліся ў многіх ганчарных цэнтрах, галоўным чынам гарадскіх і местачковых: Івянцы, Ракаве, Міры, Барысаве, Глыбокім, Докшыцах, Дзісне, Смалявічах і інш. У гэтых арыгінальных вырабах найбольш ярка праявіўся талент асобных майстроў, іх наіўна-рэалістычнае ўвасабленне рэчаіснасці. Як правіла, такія вырабы пазбаўлены натуралізму, хоць многія вобразы (баран, мядзведзь) былі добра вядомыя.

Відаць, майстры не імкнуліся да «партрэтнага» падабенства, а стварапі своеасаблівыя дэкаратыўныя пасудзіны-скульптуры, дзе анатамічная дакладнасць выконвала другарадную ролю.



А. Маеўскі. Фігурная пасудзіна «Баран». Гліна, лепка, глазураванне.

На здымку ўзор разнастайных фігурных сасудаў у выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў.

Ракаўскія майстры выпрацавалі своеасаблівую стылістыку пластычнага вырашзння, заснаваную і на старажытных традыцыях рамяства, і на арыгінальнасці падыходу да адлюстравання правінцыйнага местачковага побыту пачатку XX ст. Лёгкі гратэск, гумарыстычная ці сентыментальная афарбоўка ў спалучэнні з умелай стылізацыяй надаюць вырабам ракаўскіх майстроў характар арыгінальных скульптурных твораў.







Цацкі. Гліна, эмалі, глазураванне. 1930я.

На здымках узоры керамічных цацачных вырабаў ракаўскіх майстроў ганчарнай справы наіўна-рэалістычнай стылістыкі 1920-1930 гадоў з калекцыя дробнай пластыкі ў Музеі старажытнабеларускай культуры.



Ганчарная праца. Ракаў. 09.07.1936.

На здымку з архіву Збігнева Маеўскага ганчары нагамі круцілі круг, а рукамі выраблялі посуд. У сярэдзіне дзядзька Збігнева - Ян Маеўскі.

Паляпшэнню становішча ганчароў садзейнічала Віленскае таварыства дапамогі дамашнім рамёствам і народным промыслам, якое для ахопу значна большай колькасці майстроў праводзіла ганчарныя курсы на месцах, у т.л. у 1936 годзе ў Ракаве.

З 1939 года ў Ракаве працавала арцель «Чырвоны ганчар». Вайна з'явілася часам амаль поўнага прыпынку ганчарнай справы. Пасля вызвалення ад акупантаў ганчарства крыху ажыло, але не магло дасягнуць ранейшых паказчыкаў з-за таго, што многія кваліфікаваныя майстры загінулі. Новай хвалi развіцця ганчарства спрыяла тое, што разбураная прамысловасць не магла даць насельніцтву патрэбную прадукцыю. Пры гэтым шырока выкарыстоўвалася паліва, зыходным матэрыялам для яго быў свінец, якога вайна пакінула на сваіх палях удосталь. У 1945 - канец 1950-х гадоў у Ракаве працавала арцель «3-га лiпеня», якая выпускалi гаспадарчы посуд нешырокага асартыменту i гладкую тэракотавую кафлю.

Да пачатку 1960-х гадоў мануфактурная і паўсаматужная ганчарная вытворчасць у Ракаве згасла, саступіўшы месца масавым фабрычным вырабам. Але і сёння ў дамах мясцовых жыхароў можна сустрэць цудоўныя керамічныя прадметы побыту: гаршкі, глякі, збаны, кубкі, талеркі, цукарніцы, рукамыйнікі і нават гліняныя самавары, створаныя рукамі тутэйшых умельцаў.







Сёння ганчарны промысел у сваім традыцыйным выглядзе практычна не існуе. Аднак адраджэнне цікавасці да традыцыйных відаў народнай творчасці выклікае імпэт у маладых майстроў. Гэта ўжо выяўляе новы, другасны ўзровень развіцця.

Керамика, История, Беларусь, Раков

Previous post Next post
Up