Лепш бы я прыехала ў Чаркасы, калі ты быў жывы

Apr 17, 2015 03:00

Прайшло каля 50 дзён с моманту яго пахавання. Я з’ездзіла на могілкі…



Я прыйшла туды і нічога не адчула, хаця, каб гэта зрабіць, я праехала каля 800 км. У думках толькі:  гэта незразумелая недарэчнасць, што я на глебе, а ён пад глебай. Я нават не заплакала, хаця маю душу разрываў дзікі боль... Я бачу яго магілку. Там стаіць крыж, які яму паставілі, гэты крыж не бачны з-за шматлікіх вянкоў з пластыка, якія яму прынеслі сябры, аднакласнікі, аднаатрадаўцы з АЗОВу, бацькі. На пахаванні прыйшоў увесь горад! Было амаль што вялікая свята, толькі слёзы на вачах. Яго пранеслі па галоўнай вуліцы, крычалі “Слава Украіне”, “Смерць ворагам” і “Убей маскаля”.



А ён не хацеў быць пахаваны. Дакладна не хацеў! Крэміраваць, а пасля попел раскідаць над Дняпром ці пасадзіць дрэва і прысыпаць попелам глебу. І ён не хацеў быць героям. Ён, як просты чалавек, хацеў простага чалавечага шчасця. І жонку, якая яму будзе варыць баршчы:)

Гэта быў бой пад Шырокіна. Ён адказваў за сувязь з кіраўніцтвам. Амаль адразу, як яны вайшлі ў “спакойнае” памяшканне, унутр ўляцелі кулі, адна яму - іншая таварышу. Дзякуй Богу, з таварышам усё добра. Справа ў тым, што Сяргей быў проста без шлема, ён яго зняў. Куля задзела мозг і яму тэрмінова патрэбна была аперацыя. У Марыўпале яе немагчыма было зрабіць, бо надаставала неабходных матэрыялаў, а весці яго ў іншы горад - надаставала часу. Аперыравалі на месцы.  Ён памёр не адразу…


Ён не павінен быў ісці ў Шырокіна. Яму ўжо далі лейтэнанта і ён павінен быў толькі камандаваць. Тым больш, недзе праз тыдзень ён сыходзіў у водпуск, а на яго месца прыходзілі сапраўдныя ваенныя службоўцы (ён быў у добраахвотным атрадзе АЗОВ).

Ён жыў, ён дыхаў поўнымі грудзямі. Нехта выжывае, нехта існуе, а вось ён - жыў. Мне падаецца, што ён самы жыццелюбівы чалавек, якога я сустракала. Ён рабіў, не сядзеў склаўшы рукі - заўсёды рух, заўсёды наперад. Таму мне не так горка зараз, бо да апошняга моманту ён застаўся сабою.

Ад яго смерці зараз убіваецца яго каханая. Навошта? Усё роўна так не уб’ешся да і які сэнс?  Я ўпэўнена, ён бы гэтага не хацеў. Ён бы хацеў, каб мы жылі і дыхалі поўнымі грудзямі да былі шчаслівы, за ўсіх тых, хто гэта ўжо ня можа зрабіць. Ён хацеў бы, каб мы пачалі будаваць новы свет, лепшы свет,  будучыню.  Яго смерць не каштуе слёз і жалю, яго смерць каштуе змен!

Сяргей, я абяцаю, я не здамся. У мяне дакладна будзе ўсё тое, што я хачу і я абяцаю над гэтым працаваць. Ставіць мэты і ісці да іх, прыдумваць мары і ляцець да іх. Я абяцаю, што я буду моцна кахаць у гэтым жыцці і быць там, дзе мяне любяць. Я абяцаю, што я пабачу свет за нас дваіх, што даеду да Амерыцы і Афрыцы. Я абяцаю пабачыць тысячу світанкаў і захадаў сонца. Я абяцаю, што я буду вольнай, што я буду часцей буду прыязджаць да маці.

P.S.
Ты не збярог сабе. І мне горка. Хутчэй гэта ад таго, што ты жывы толькі пакуль жывеш у маёй памяці. Я так баюся, што забудуся на твой твар. Я ўжо не памятаю твайго голасу… Я так хачу цябе зберагчы. Тут.





       
Previous post Next post
Up