Я Вас люблю всю жизнь и каждый час.
Но мне не надо Ваших губ и глаз.
Всё началось - и кончилось - без Вас.
М. Цветаева
Тая мелодыя, што грала ў сэрцы штодзень, проста прыпынілась, а на сэрцы з’вілась паведамленне “error: file not found”. Маёй музыкі ня стала роўна ў той момант, калі я вярнулася ў гэты горад без цябе.
А раней
Раней я прыходзіла да цябе ў госці. Ты сядаў побач і распавядаў мне цікавыя гісторыі, гісторыі пра неўдзячны лёс і краіну, якая гіне. Мы з табой разам хадзілі ў кіно і сядзелі з астатнімі закаханымі незнаёмцамі. І мы былі такім ж самымі незнаёмцамі і ніхто пра нас не ведаў. А яшчэ мы з табой разам любілі Вудзі Алена. Калі, раптам, я не ўздымала тэлефон, то ты проста прыходзіў у бар, замаўляў піва і адразу бачыў мяне. Я звычайна была там і слухала жывую музыку. А пасля піва мы разам танчылі пад песні дзікага Запада, якія граюць у мясцовых кавярнях. Памятаю, неяк мы сустрэлісь у адной кампаніі і ты распавядаў вершы Тараса Шэўчэнка, а я ў адказ на гэта - Багдановіча. Праз пару дзён пасля мы па трамваіных шляхах вярталіся з канцерта да цябе і ўжо разам крычалі “Пагоню” і “Зорку вянеру”.
І ўвесь гэты час, адпачатку, у маім сэрцы гучала музыка. Часам гэта была гітара, часам бубны, а часам ты браў мяне за руку і мы бегалі па экватару нашых уяўленняў і мар, да самага космасу і назад, і тады гучалі самыя рамантычныя гукі раяля і скрыпкі.
А зараз
Фільмаў больш няма, як няма і кавярняў. Няма музыкі, што нарадзілась ад самага пачатку і ўсё не магла скончыцца, бо ты быў заўсёда недзе побач і яна іграла для нас. Няма цябе. Няма ўсяго гэтага гораду, у якім мы жылі, там што без цябе ён ня можа існаваць.