Пакуль ўчора ішла адкрытая лекцыя Лятучага універсітэта “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы”, я сядзела ў суседнім пакоі з Акудовічам і рабятамі.
Мы размаўлялі пра мінулае і будучыню Беларускага калегіума.
Упершыню расстаўляючы прыярытэты паміж ЛУ і БК, я зрабіла выбар не на карысць ЛУ. І мне ад гэтага вельмі горка (але ўсе ж такі, я лічу свой выбар правільным).
Мне горка ад таго, што нейкае ідэальнае месца, якім для мяне з’яўляўсу ЛУ, я адсунула на другі план… альбо БК ў маёй галаве становіцца прэтэндэнтам на гэтае“ідэальнае месца”.
Адчуваю віну.
І не магу ўпіхнуць у словы ўсё перажыванні , якія мяне суправаджаюць ўжо суткі.