Яшчэ пра МТС

Jun 29, 2014 12:29



Прачнуўся, на вуліцы дождж, дай, думаю, справы параблю. Фіг там. NO CARRIER.

Залез на верхатуру да антэны з мадэмам. Ня бачыць сетку. Уваткнуў сімку з мабільніка -- усё завялося. Прыгадаў, што яны тупа не рэгіструюць у сетцы сьвісткі з адмоўным балянсам (калісьці натыкнуўся на такую адметнасьць, згубіўшы шмат часу і нэрваў). З мабільніка праверыў рахунак -- так і ёсьць, яны зьнялі абанэнтку з майго тарыфа без абаненцкай платы і ўвагналі сімку ў мінус трыццаць рублёў. Пытаньне вырашыў, але ў выніку згубіў гадзіну толькі таму, што гэтыя підарасы ня могуць блякаваць абанэнтаў з запазычанасьцю па-чалавечы. Баюся ўявіць, што б я рабіў, каб пад рукой не было тэлефона -- сімка у сетцы ня рэгіструецца, нават стан рахунку па USSD праверыць немажліва.

Гандоны штопаныя. Выдатны прыклад таго, як прымусіць некалі ляяльных абанэнтаў узьненавідзець сябе.
Previous post
Up