Бягучае

Apr 21, 2014 00:04

Прывітаньне, дарагі дзёньнічак. Усё меньш і меньш пішу ў цябе, пакрысе перапаўзаючы ў ФБ. А што зробіш, калі з публікі застаўся парадзелы і звар'яцеўшы равінацік, а таксама сэкта панылых паўкабаністаў. Таму буду сюды зрэдку зьліваць усялякі нефармат.

У мяне ўсё гэтак жа, як і было. Вось, думаю зваліць зь Менску ў вёску на час правядзеньня чампіянату, каб ня бачыць усяго гэтага і не паліць парэшткі нэрваў. Тут будзе зубр Валера, мянты, навучаныя гаварыць па-ангельску, і ўсеагульная паказуха, а там -- незасьвечанае неба (думаю тэлескоп прыдбаць), незасраны этэр і агульная гармонія. Хоць я ўжо закінуў вуду наконт тэлефоннай лініі з АДСЛ (ужо зьявілася мажлівасьць), ня факт, што мясцовы тэлекам гэта зробіць да майго прыезду, і хутчэй за ўсё давядзецца ізноў сядзець на трыджыку. Зрэшты, гэта ня самае страшнае ў жыцьці, перажывем, балазе лайф з МТСам пашырылі пакрыцьцё і палепшылі сувязь. Прыязжаў на мінулым тыдні, было лянота разгортваць усю інфраструктуру з накіраванай антэнай на адну ноч, то знайшоў на вуліцы месца, дзе працуе той 3Г, кінуў туды планшэт з тэтэрынгам, так і пераночыў.

Паціху абжываюся з карчом. Вазіў яго на дыягностыку і абслугоўваньне ў правільныя™ гарадзенскія гаражы па рэкамэндацыі правільных людзей. Разумныя дзядзькі знайшлі толькі паддыхаючы гэнэратар, рамонт якога ўстаў ажно ў пяцьдзесят баксаў. Плюс расходнікі з заменай -- вось і ўсе ўкладаньні ў бэушны аўтамабіль. Меркаваў, усё будзе горш :).

Прыдбаў во такі рэгістратар, каб быў. Дэвайс надзіва клёвы за свае грошы, здымае ў сапраўдныя 720р, нумары чытэльныя нават ноччу. Адно што піша ён у MJPG, таму васьмігіговай карткі хапае на гадзіну, і дысплэй не вырубаецца. Але пакаціць, так.

Расчаравала штатная магнітола. Дэвайс, зроблены ў 2010-м годзе, ня ведае ня толькі пра цьвёрдацельныя накапляльнікі, але нават пра DVD. Толькі CD, толькі хардкор -- добра, што хоць RW чытае і хаця б эмпэтрышкі грае. Адно што гэтыя CD-RW дастаць ужо не так проста, а якасных трывалых балванак зусім няма. Надыбаў стос нейкіх фуфлыжных смартбаек, такіх жа як дзесяць гадоў таму, а яны нармальна чытаюцца толькі запісаныя на чатырох хуткасьцях. Калісьці даўным-даўно ў мяне быў чатыроххуткасны CD-ROM 1994 году вытворчасьці, і мяне задзёўбвала чакаць дваццаць хвілін, пакуль ён прачытае дыск; мінула дваццаць гадоў, і я вымушаны чакаць тыя ж дваццаць хвілін, пакуль балваніцца музыка ў машыну на тых жа, бля, чатырох хуткасьцях.
Найбольш відавочны варыянт "выкінуць гэтую поскудзь і ўвапхнуць капеешную кітайскую балалайку" не хіляе, бо на яе завязаны парктронік. Ёсьць фірмовая прыблуда, якая падлучаецца празь нейкі прапрыетарны інтэрфэйс і дазваляе граць тыя самыя эмпэтрышкі зь USB-носьбітаў, але яна каштуе дзьвесьце баксаў, якія я за такую фішку аддаць маральна не гатовы. Шчэ браты-кітайцы робяць дэвайсы, якія пардубаюцца як чэнджары (памятаеце такое?), эмулюць іх функцыянал і граюць што трэба і адкуль трэба. Замовіў такі сабе, як атрымаю і пратэстую, адпішуся.

Шчэ чакаю нармальны CAN-інтэрфэйс, каб мець мажлівасьць калупаць машыну на праграмным узроўні, адно што разабрацца з гэтым трэба. Карацей, корч -- цікавая цацка, ёсьць да чаго рукі прыкласьці :).

Такія вось справы.
Previous post Next post
Up