Mar 07, 2014 18:26
Адкатаў паўтары тысячы кілямэтраў па горадзе. Шчыра кажучы, мне моцна няма куды катацца, а па справах рэальна хутчэй і безпраблемней дабірацца на мэтро, чымсьці грэць тую машыну, прадзірацца праз коркі ды круціцца-паркавацца, але пакуль стаіць задача навучыцца езьдзіць, каб бяз страху вазіць сямейства, даводзіцца усім гэтым займацца. Зрэшты, цацка новая, таму пакуль яно мяне моцна не раздражняе.
Злавіў камень ў лабавуху проста перад вачыма. На сэрвісе неяк зафуфлілі, трэшчына не расьце і ў вочы моцна ня кідаецца, таму халера на яго, шчэ праз пару камянёў замяню шыбу :).
Прыемна зьдзівіла, што народ на дарогах збольшага адэкватны, мудакі трапляюцца, але іх няшмат. Нават уладальнікі бээнвэ не такія страшныя, як мяне пужалі, адно што сьлепяць калгасным ксэнонам. Больш за ўсё варта сьцерагчыся вуксусаў з маршрутчыкамі ды маскалёў, вось сярод іх трапляюцца зусім адмарожаныя.
Паколькі родная дзяржава дазволіла ажно тры месяцы езьдзіць на транзітах, сьпяшацца з рэгістрацыяй машыны ня буду. За мяжу на ёй пакуль не зьбіраюся, затое калі раптам што дзе ненаўмысна парушу, то ліст шчасьця ад робатаў ня прыйдзе. Адно што бяз рэгістрацыі фіг заключыш дамову са стаянкай, але ўжо пацяплела, таму ўсё адно я бліжэйшым часам валю адсюль, што і ўсім раю. Дарэчы, ці можа панаех без Сталічнай Прапіскі зарэгіць машыну ў гэтай самай сталіцы? Калі не, то якія дакуманты патрэбныя, каб выязджаць за мяжу на аўтамабілі, запісаным на жонку?
Такія справы, карацей.