Бягучае, аўтамабільнае.

Feb 24, 2014 23:27

Пакрысе абжываюся з новай цацкай. Выходныя прабавіў на колах, каб трохі асвоіцца і навучыцца езьдзіць па горадзе ( Read more... )

Leave a comment

paval February 24 2014, 21:49:07 UTC
1. кіньце дурное. усё адно будзеце запраўляцца на самай блізкай да хаты запраўцы, а калі на трасе будзе скончвацца паліва - дык на першай сустрэчнай. Калі нешта няякаснае ўліюць, дык вы гэта адразу адчуце па таму што пры павароце ключа будзе не бадзёрае "тррррр" а "тр...э...тр........", але ўліюць і хрэн зь ім, даліць нармальнага і забыць. А калі не адчуеце, дык працягвайце тамака запраўляцца, дзе пачыналі.

2. нармальныя на някрасава барыгі, аднолькавыя як і ў малінаўцы. І дарэчы акумулятар паставяць за пару баксаў, калі ваш канчаткова здохне (тры гады - самы час). А каб з касай і ў адным месцы... мо пан шчэ хацеў каб філяжанкай кавы напаілі і сьвежы нумар першай беларускай прапанавалі, калі ён дыванкі набываць будзе?.. ня ведаю, ня бачыў такога. Лямпачкі ў супэрмаркетах часам ёсьць.

3. у вашым раёне на батанічнай ёсьць "калесьніца" - мярзотнейшае месца, асабіста не рэкамендую, Але ўсё залежыць ад таго, хто мые (а мыюць ці студэнты, ці ўсякія асацыяльныя элемэнты, таму стабільнае якасьці няма нідзе - ратацыя кадраў жыстачайшая на мыйках, як мне падаецца). Увогуле, абірайце ў сваім раёне. Ехаць кудысьці на мыйку таму што там лепей мыюць - ну хіба што лішнія пару км, усё адно пыл сядзе праз тры дні і будзе амаль такі самы брудны корч (гэта калі суха, а калі лужыны-дождж дык і раней). Ну і ўсякія г.зв. "безкантактныя" мыйкі, дзе толькі хімія - таксама можа быць ня добра. У мяне аднаго разу калпакі на колах "спалілі" - хімія была занадта моцная, фарба на плястыку пачарнела.

5. А едзьце на Цнянскае вадасховішча. Нават у Менску, па Кальцова да канца і ўправа, там паркоўка, і кола вакол цнянкі 8 км. Аўто няма (забаронена, вісіць цэгла).
Толькі каб падсохла крыху, ня зараз, бо большая частка дарогі - грунт.

Reply

paval February 24 2014, 21:51:11 UTC
PS віншую з набыткам, дарэчы!

Reply

a_sad_one February 24 2014, 22:57:28 UTC
Дзякі! :)

Reply

a_sad_one February 24 2014, 22:58:53 UTC
Дзякую, прынята!

2. Шчыра наіўна меркаваў, што так яно і ёсьць і 90-я тут таксама скончыліся. :-\

Reply


Leave a comment

Up