Заўважыў, што Дзелавая Сетка завярнула злучэньне хамячкоў са сьветам у абыход Белтэлекама, праз наваўтвораную канторку "
НЦОТ". Зразумела, што манаполію дзяржавы на зьнешнія каналы сувязі гэта не адмяняе, але, спадзяюся, дзьве дзіркі у вялікі інтэрнэт хоць трохі паскораць прагрэс у гэтай галіне.
А той НЦАТ гоніць усіх
пераважна праз Растэлекам, на якім лянівым рускім западло вырубіць блякоўкі для транзітнага трафіку, таму шчасьлівыя беларускія карыстальнікі рэгулярна натыкаюцца на паведамленьне, што сайт, які яны хочуць наведаць, заблякаваны ў рашцы і хер яго адкрыюць. Пасьля таго, як падняўся смурод, адміны ДС урэшце прапісалі маршрутызацыю на розныя папулярныя трэкеры праз Захад, але цалкам праблему так і ня вырашылі.
А наогул, той Дзелавой Сеткай апошнія месяцаў немажліва карыстацца: па вечарох і выходных вельмі часта адгнівае PPPoE-сэсія, рэальна часам даводзіцца юзаць Анальны трыджык пры жывым АДСЛ. Як звалю зь Менску на пабыўку, трэ будзе адключыцца ад іх нахер і перайсьці куды-небудзь. Толькі вось куды? Крывавы Белтэлекам працуе вельмі стабільна, але вонкавы канал прасядае і выходнае злучэньне ў <512кбіт/с зусім ня цешыць. На АТС шчэ ёсьць Атлант, але я даўно зарокся з гэтымі ўродамі мець справы. Таксама ёсьць Белінфанэт, мо іх нарэшце паспрабаваць? Нянавіджу скакаць між правайдарамі, але што тут зробіш.
Карацей, усе підарасы.