Планшэтнае

Dec 28, 2013 21:27

Як вядома, пасьля верасьнёўскіх выказваньняў аднаго дзеяча родная мытня канчаткова ёбнулася і пачала масава заварочваць бандэролі Кітайпасылгандлю. Назад у Кітай вярнуўся і планшэт, які я замаўляў у спадзеве атрымаць пад ялінку. Таму ў прыступе адчаю падвязаўся на ZTE Keener 8S (у дзявоцтве CUBE U55GT Talk79), які лайф раздае ў абмен на душу паўтарагадовыя анальныя абавязацельствы башляць яму 168 тышч за тры гігабайты інтэрнэту ці 191 тыр за анлім зь лімітам у 45 гігоў штомесяц. Ніколі да гэтага не ўлазіў у рабства да апэратараў, нават неяк нязвыкла :).

Канешне, прагрэс у вытворчасьці планшэтаў уражвае. Новы бязыменны кітаец пераузыходзіць мінулагодні брэндавы Kindle Fire HD па ўсіх парамэтрах. Што прыемна зьдзівіла у параўнаньні з кіндлам -- апарат працуе адразу, ня трэба некалькі дзён калупацца ў нетрах ягонага андроіду, каб вырваць апарат з кіпцюроў вэндара, нават рутуецца з паўабароту. Адно што разлочыць варта будзе, так.

Адзінае што раздражняе -- microSIM. Халера б на яе, але я шчыра не разумею вялікага сэнсу гэтай поскудзі, тым больш разам з пізьдзюлінай-трымалкай яна займае нашмат больш месца, чым звычайная miniSIM. Навошта яно наогул патрэбна?
Previous post Next post
Up