Алкашкі псто

Nov 20, 2013 14:27

Колькі жыву на сьвеце, столькі ўпэўніваюся, што самую лютую нянавісць да аматараў выпіць маюць... тыя самыя алкашы, якія былі вымушаныя завязаць з-за абставінаў, напрыклад праблемаў са здароўем.

Звычайна гэта мінае праз пару месяцаў, чалавек адаптуецца да новых варункаў і ўся тая п'янь яму робіцца абсалютна паралельнай. Аднак здараецца, што людзі не знаходзяць сябе ў больш складаным цьвярозым жыцьці, і каб трымацца надалей, ім трэба пастаянна супрацьстаўляць сябе шэрай бухой масе, абражаць людзей пры першай жа мажлівасьці і лічыць свой новы лад жыцьця найвялікшым дасягненьнем у жыцьці (звыкла так яно і ёсьць).

Таму, калі ў жыцьці ці інтэрнэціках вы натыкнецеся на чалавека, які пры кожнай зручнай мажлівасьці ўзгадвае, які ён клёвы бо ня п'е, а таксама выкарыстоўвае гэта як галоўны аргумэнт у любой спрэчцы, то пашкадуйце яго: яму і так вельмі цяжка.

P.S. Каб пазьбегнуць прадказальных абвінавачаньняў, акуратна зазначу, што я і на паўкабаншчыкаў ня псіў да таго, як паглядзеў на іхныя фэтышы.
Previous post Next post
Up