Паўкабаншчыкі -- гэта такія тыповыя беларусікі, увасабленьне тых самых 83%. Нягледзячы на нібыта прагрэсіўны сьветапогляд і прэстыжную працу гаўнакодэрам ці клеркам, яны ніяк ня могуць адарвацца ад сваіх каранёў. Іх бацькі і дзяды, пераехаўшы ў горад на хвалі урбанізацыі, так і засталіся сялянамі, якія штовыходныя маталіся ў родную вёску ці на лецішча ад заводу, каб пастаяць у градах ракам, вырасьціўшы гнілую цыбуліну ці замучаны бурак. На эканамічны складнік гэтага занятку яны не зважалі, бо беларусы ўспрымаюць працу на сваім падворку як штосьці дадзенае зьверху; тым, што не вымяраецца грашыма.
Ішоў час, вырасьлі дзеці і ўнукі, якім ужо стала западло калупацца ў зямлі. Але беларус ня ўмее адпачываць: апроч працы ў родным бадзішопе, яму трэба нешта здабываць, каб адчуць сваю вялікую місію. Вось частка зь іх і сублімуе свае сялянскія падсьвядомыя жаданьні на закупах у бліжэйшым замежжы, марнуючы час і мяркуючы што ўсіх абхітрылі. Каб апраўдаць сваё захапленьне, яны стараюцца адбіць паездку ці нават ашчадзіць якую капейчыну. Але я шчыра не разумею лёгікі, калі праграмісьцішкі з прыстойнымі заробкамі марнуюць дзень, каб затарыцца ежай на месяц наперад, хай і зэканоміўшы пару дзясяткаў баксаў. Зрэшты, лёгікі ў гэтым ня больш, чым у прывязанасьці іхных бацькоў да родных сотак. А час і праца -- для іх яно ад бога.
Псто натхнёны
гэтым камэнтаром, напісаным дарослай і цалкам сфармаваўшайся асобай зь верхняй адукацыяй. Хоць, насамрэч, я нічога ня бачу кепскага як ў градачцы з радзісачкай, вырашчанай між іншым ад няма чаго рабіць, так і ў шопінгу ў замежжы, калі яно сапраўды варта таго. Проста дзіўна, што гэта стала самамэтай ў некалі адэкватных людзей.