(no subject)

Sep 12, 2013 22:40

Шалёна спадабалася электрыфікацыя мясцовых дамоў. Жывем ужо ў другой хаце, і ўжо стала відавочна, што разводка электрычнасьці зоркай і фігава туча аўтаматаў -- гэта не загон асбона ўзятага гаспадара, а жалезнае правіла.



(набор аўтаматаў на кватэрку-студыю са спаленкай, дзе зараз кантуемся)

А вось на вуліцах усё наадварот. 220В тут ня лічыцца за напружаньне -- драты тупа ляжаць па ходніках, па іх швэндаюцца людзі і праціраюць аплётку. Калі нешта парвалася, то ніхто не заганяцца на гэты конт -- робяць скрутку, якую закручваюць сіняй ізалентай. Не нашмат лепш зь сілавымі кабэлямі: 1кВ і 10кВ (мяркуючы па шыльдзіках) ідуць у пары сантымэтраў пад бэтонам, які тут замест асфальту, часам вынырваючы ў самых нечаканым месцах. Да сёньняшняга дня гэта мяне не напружвала, але пару гадзінаў таму лупануў дождж, пад якім мы вярталіся дадому. Шчыра кажучы, па лужынах было ісьці страшнавата :).
Previous post Next post
Up