Аргтэхнікі псто

Jul 22, 2013 22:15

Даўно зьбіраўся прыдбаць штосьці сканавальна-друкавальнае ў хату. І не сказаць, каб у гэтым існавала вялікая патрэба -- так, пару аркушаў на месяц раздрукаваць, ды штосьці адксэрыць. А замест сканэра я камэрай абыходзіўся. Таму МФУшку набываў доўга і пакутліва, гады мо з два :).

Але ўрэшце абрыдла залежыць ад друкавальнай канторы па суседству, і апарат быў імпульсіўна набыты. Выбраў Panasonic KX-MB1500, і, гледзячы па ўсім, не памыліўся: і прынтар і сканэр без праблемаў завяліся пад лінуксамі, хоць пад сканэр спатрэбілася родная закрытая ліба. Картрыдж выдатна запраўляецца ў кустарных умовах, лічыльнік скнуць не праблема. Таму, здаецца, купіў тое што трэба. Хай будзе.

Адно што раздражняюць расейскія подпісы да кнопак. Нянавіджу, калі гаўнавытворцы настолькі клапоцяцца пра дэбілаў-тубыльцаў, што перакладаюць усё, прычым настолькі крыва, што фіг зразумееш што маецца на ўвазе. І яшчэ тыпова рашкінская фішка -- херава туча рознакаляровых налепак, якія ніяк не здымеш, не пакінуўшы сьляды клею на плястыку.

О, і дзе ў Менску прынята набываць тонэр? На Жданы ехаць западло.
Previous post Next post
Up