Jul 01, 2013 21:33
Пасьля гаючага ўколу зьявілася моц распавесьці, куды я трапіў.
Дык вось, сем месяцаў таму я хварэў на востры панкрэатыт. Вылекаваўся, нібыта ўсё нармальна. У чацьвер вырашыў праверыць падстраўнікавую залозу, як яна там. Дзень ня еў, пайшоў на УГД, дзе дохтар сказаў "збс". Прыпёрся дадому і на радасьцях нажэрся катлетаў.
Увечары пачало пабольваць. Гэтае "пабольваць" ператварыла мяне ў гародніну да ранку суботы. У больніцы ўзялі аналізы, сказалі "пздц", і засунулі ў рэанімацыю, поўную дзядкоў пры сьмерці ды прывязаных гучных алкашоў з цырозам. Ляжаў сабе голы пад прасьціной, ды жыў чатырохгадзінным цыклам: сон, капельніца, укольчыкі з дымэдролам, і усё наноў. Так пражыў два дні, а людзі там месяцамі жывуць.
Цяпер ужо ў палаце. На гэты раз аклямаюся, але трэ думаць, як жыць далей, бо наступны прыступ магу і не перанесьці.
Вось так.
P.S. Тэлефанаваць, каб пацікавіцца станам ды патурбавацца, ня трэба.