Бягучае

May 26, 2013 17:02

Паставіў сабе Tiny Tiny RSS замест Google Reader, які вось-вось прыстрэліць карпарацыя зла. Працуе, прычым надзіва добра, цалкам задаволены.

Насамрэч, ідэя самастойнага хостынгу сваіх дадзеных і аплікух (модныя хіпстары называюць гэта "прыватным воблакам") вельмі правільная і нашмат лепшая за карыстаньне рознымі сэрвісамі, якія могуць здохнуць ці зачыніцца ў любы момант. І калі гадоў 7-8 таму гэтыя сэрвісы вельмі сур'ёзна выйгравалі ў вольнага софта, асабліва ў пляне зручнасьці і юзабіліці (параўнайце вэб-морду тагачаснай гуглепошты і Squirrelmail, напрыклад), то зараз нават у гэтым вялікай розьніцы няма. І мы яшчэ ня кажам пра кошты хостынгу, якія зьнізіліся ў шмат-шмат разоў.

Цяпер засталося перанесьці пошту ад іх да сябе, але гэта працы на паўдні а то і болей.
Previous post Next post
Up