Інтэрнэты на лета

May 06, 2013 02:44

Наперадзе лета, якое я ізноў пляную прабавіць падалей ад вялікіх гарадоў, смуроду ды вайсковых парадаў з галоўнакамандуючым. А значыць трэба вызначыцца, якім 3G-інтэрнэтам карыстацца ў гэты сэзон. Патрэбы мы маем не сказаць каб моцна вялікія, і 10-15 гіг на месяц нас цалкам задаволяць. Таму нарыў шэраг цікавых варыянтаў.

МТС:
Maxi: шэсьць гіг з 00.00 да 12.00 і шэсьць -- з 12.00 да 00.00 за дзесяць баксаў. Камунізм, канешне, але трохі малавата. Хоць у спалучэньні зь Гіпэрнэтам, які можна ўключаць на найбольш загружаныя дні, цалкам мажліва карыстацца, але пра гэта думаць трэба. Пакідаем як найбольш cost-effective, але трохі нязручны варыянт.
Ціпа анлім: Паласа зарубленая на 2Мбіты, абмяжоўваецца да 128Кбіт/с пасьля гіга на содні, на наступныя ўсё аднаўляецца. Каштуе 21 даляр на месяц. Летась не разглядаў з-за абмежаваньня ў 1Мбіт, але як паднялі да двух, то цалкам можна юзаеш.
Гіпэрнэт: 6тыр на содні + 1.2руб. за Мб без аніякіх абмежаваньняў. Летась на ім сядзеў. З плюсаў -- можна урубаць не на ўвесь месяц, а толькі на тыя дні, калі карыстаесься.
МТСам карыстаўся мінулым летам, ягоны вялікі мінус -- здараюцца праблемы з транспартнай сеткай і зь дзіркай на зьнешку, якія ня фіксяцца тыднямі. Хоць такога, каб інтэрнэт цалкам адгніў, не было.

Анальны Трыджык:
10000Мб за 11 даляраў. Цалкам сабе варыянт, калі скончыцца раней часу, то можна наступны пакет узяць.
Анлім за 22 баксы. Нібыта ніякіх абмежаваньняў да 30гіг на месяц, далей 64 кбіт/c. Хопіць з галавой. Адно што баюся, што, курвы, такі шэйпяць...
Зь мінусаў -- пакрыцьцё, якое не пашыраецца ўжо некалькі гадоў. І на весцы іхны 3Г цягне слабей за астатніх, хоць і адвальваецца толькі падчас моцных ападкаў. Даводзілася назіраць, як яны ня фіксілі дробныя траблы месяцамі. І, канешне, мы ніколі не забудзем, як гэтыя підарасы па ўласнай ініцыятыве заблякавалі Пракаповіча, калі ён быў найбольш патрэбны народу.

Velcom:
А ну іх у сраку. Пакеты маленькія, дарагія і зусім нецікавыя для выкарыстаньня ў якасьці адзінага каналу.

Вось такія справы. Насамрэч, за апошні год адбылося шмат зьменаў, зьявілася дастаткова цікавых прапановаў, і мне як спажыўцу застаецца вызначыцца і прагаласаваць за лепшых працоўным далярам. Хоць думаю ізноў спыніцца на МТСаўсім Гіпэрнэце -- анлім ад Лайфа выглядае вельмі цікава і смачна, але ўсё яшчэ не магу ім дараваць заблякаванага Пракаповіча.
Previous post Next post
Up