Вялікдзень 2010

Apr 05, 2010 13:52

Выходныя на Палесьсі, столькі прыемных уражаньняў, што ажно галава кружыцца: сонца, бярозавы сок, сваякі, госьці, вандроўкі па вёсках.

Заадно збылася адна з маіх мараў. Цяпер я з правамі, таму бацька змог адпачываць на Вялікдзень са сваякамі, ведаючы, што машына пад даглядам. Неверагоднае пачуцьцё - ехаць за стырном па роднай вёсцы і везьці сям’ю на раку. Цна сёлета разьлілася ў цэлае возера. Раней мы заўжды ўсёй сям’ёй выбіраліся туды. Мы дзецьмі гуляліся, бацька з братамі вудзіў рыбу, маці застройвала вогнішча на вуху. Цяпер сям’я разраслася, што адной машынай не даедзеш, таму выправіліся цэлам аўта-караванам:) Бацька хадзіў па затопленым беразе і паказваў унукам, дзе раней вудзілі і дзе сапраўдныя берагі. Маці распавядала ля вогнішча, якімі мы былі малымі і ўзгадвала маладосьць. Прыемна, што падбіла ўсіх на такі сьвяточны выезд.

Зараз патэлефанавала маці й кажа, каб у сераду не працавалі, бо будзе Благавешчаньне. А на гэтае сьвята «дзеўка касы не распускае, птушка гнязда не зьвівае». Добра на вёсцы - не працуй :)

сям'я, сьвяты, Вялікдзень, вёска

Previous post Next post
Up