жабкі для бажу

Sep 16, 2010 15:51

“Беларускай асацыяцыі журналістаў” сёньня 15 гадоў. Вярнулася з урачыстага сьвяткаваньня. Напярэдадні намалявала БАЖу бажку жабку - даўні талісман арганізацыі, які цяпер у фірмовым камбінэзоне ну і ўсё такое. Адну з жабак раздрукавалі памерам у чалавечы рост. Пацешна было, калі на фоне жабкі па чарзе выступалі розныя зьнянацку панабегшыя кандыдаты ў прэзыдэнты. І прыемна, калі з малюнкам па завяршэньні фатаграфаваліся розныя харошыя людзі :)





БАЖ, малюю, жабкі

Previous post Next post
Up