Sziget!

Aug 20, 2010 12:30


Прыехалі зь лета ў восень. Тыдзень у Будапэшце быў незабыўны, дакладней тыдзень жыцьця на востраве фэстывалю Sziget і прыгодніцкая дарога туды-назад. У лексыконе зьявілася новае слова - “дукла” :)



Sziget зачапіў мяне зь першай жа ночы - на гэтым фэсьце мусіць пабываць кожны. Прадуманасьць ва ўсім, атмасфэра неперадавальная. Там файна і кампаніяй, і калі адзін прыедзеш - у такім натоўпе не прападзеш. Усё Басовішча па памерах як прэс і віп-зона на Сігеце :) Нашыя першыя ўражаньні там, як мы там абжыліся, каго пабачылі, выступ “Ляпісаў” - усё ў дзёньніку з фэсту. Бонусам дадаем здымкі беларусаў, сустрэтых сярод сотняў тысячаў наведвальнікаў фэсту.



Разглядзець!
З.Ы. Фінальны артыкул і болей фотак зорак/атмасфэры будуць!

sziget, generation.by, photo, вандроўкі, фэсты

Previous post Next post
Up