Я дома..)) Нарэшце атрымалася адвіснуць.. збольшага. Адчуваю сябе зараз, як у той песьні БГ - в итоге я вылез в окошко, и то я чувствую, что вылез не весь..) Дзе я і дзе я сапраўднае - дзьве вялікія розніцы..
Калі паверыць у тое, што як адсвяткуеш новы год, так і будзеш далей змагацца, то у маім новым годзе будзе зашмат складаных, сур'езных гульняў, новых і старых сяброў, будуць кухня й гарбата, дранікі, калебасы і матэ, псы, шмат люлек, табаку і дыму, мая сям'я, мая Іннэрыка. Але галоўнае, што я хачу захаваць ад святкавання на ўвесь год, гэта адчуцце адсутнасці часу, да і ўсяго астатняга сьвету - калі есць толькі сем чалавек, пара сабакаў і адна на ўсіх кухня. І можна дзень за днем быць проста разам, задаваць і адказваць на пытанні, распавядаць пра былое, цяперашняе ці будучае, расказваць казкі і граць у кракадзіла =)
Топ, Наталля, Вано, Міша, Ягор. Іннэрыка.
ЗЫ. Вялікі дзякуй Наталлі за
Чайные Сказки, якія яна прывезла і падаравала нам усім!) Яны цудоўныя..)
ЗЗЫ. Заходзьце да мяне матэ піць, у мяне цяпер жывуць два калебасы =))