ЖЖ-юзэр Volat накрэмзаў
амаль геніяльнае крэа пра тое, якія тыпажы хаваюцца пад асобнымі імёнамі. Сама ідэя досыць сумніўная, але б'юся аб заклад - некаторыя імёны і праўда гучаць амаль як дыягназ. Ад сябе да абсалютна слушных волатавых "Тацяны" і "Вольгі" магу дадаць наступныя:
Яўген (Эстэт)
Эстэт, беларучка і антымачо. Жэню цяжка ўявіць шахцёрам ці сантэхнікам. Яго цягнуць матэрыі больш высокія - музыкаваньне, навука, дызайн... Ён будзе займацца якой заўгодна калямастацкай ці інтэлектуальнай фігнёй - абы не працаваць.
У жыцьці мае рысы інфантыльнасьці, упарта не жадае сталець. Часьцяком становіцца мужам значна старэйшай жанчыны. Хаця са сваёй-та як правіла прыемнай зьнешнасьцю мог бы завабіць каго заўгодна.
І галоўнае: у жыцьці даводзілася быць знаёмым з трыма геямі. Нягледзячы на адносную рэдкасьць імя, усе тры - Жэні.
Маша (Любіміца публікі)
Знаёмы з мноствам Машаў, і заўжды дзівіўся - яны падобныя міжсобку нават зьнешне. От ужо дзе не імя, а дыягназ! Гэта заўжды мілавідныя паненкі звычайна невысокага росту і ня надта грацыёзнага целаскладу. Машы валодаюць плотнай канстытуцыяй нават калі ня маюць ані граму лішняй вагі. Знайсьці сярод Марыяў мадэльку з асінай таліяй яшчэ цяжей, чым сярод Яўгенаў - гетэрасэксуала.
Машы - уладальніцы розуму сярэдняга, але вельмі жывенькага, і таму часьцяком выглядаюць разумнейшымі, чым ёсьць. Яны камунікабельныя, тэмпераментныя, пазітыўныя і заўжды акружаныя мноствам сяброў. Часта гутараць на мове падколак, кпінак і двухсэнсоўнасьцяў, але вытанчанасьць неўласьцівая манэрам Машак нагэтулькі ж, як і іхным таліям.
Кацярына (Хараша!)
"Каця-Кацярына, эх, душа - да чыво ж ты, Каця, хараша".
Каці маюць падабенствы з Машамі і Наташамі. Кацярыны лёгка камунікуюць зь людзьмі, прычым асабліва - з супрацьлеглым полам. На адным канцы гэтай зьявы - надзвычай мілыя кожнаму мужчыну ледзі, на другім - банальныя шлюшкі-пустышкі. Увогуле, у кожнай Каці дрэмле патаскушка. Альбо ня дрэмле:)
Пры ўсім пры гэтым Каця - разумная дзеўка, нават калі ў школе не хапае зорак. І ў гэтым яна антыпод Лене.
Яна (Космас)
У маім рэйтынгу жаночых імёнаў Яна стаіць на першым мейсцы - у адно толькі імя можна закахацца. Доўгі час думаў, што калі ў мяне будзе дачка, то назаву яе менавіта так. Але, мусіць, ня варта - Яны дамы абсалютна незразумелыя і нават зьлёгку прыпыленыя.
Яна - пціца высокага палёту, нават калі абставіны прымушаюць жыць у кучы гноя. Прынамсі, самі яны ў гэта сьвята вераць. І кола сабе падбіраюць адпаведнае. Яны ня будуць апускацца да таго, каб падбіраць сябровак па прынцыпе "абы я на фоне гэтых замарашак глядзелася зоркай", прынцыпы там працуюць зусім іншыя. Іхныя сяброўкі - эліта, калі ня ўнутрана, то прынамсі вонкава.
Але гэта ня тычыцца ейных мужчынаў. Янкі - чэмпіёнкі па траханьню мазгоў, прычым калі з срэбнымі мэдалісткамі Вольгамі прынамсі ясна, за што і зь якой мэтай цябе грузяць, то тут можна ўвогуле не зразумець ні прычыны, ні мэты, ні сутнасьці грузілава. Траханьне мужчынскага мозгу для Янаў - працэс срадні дыханьню. Таму ўтрымацца ля іх могуць адзінкі - асобы як правіла бляклыя.
Лёгкая прыпыленасьць, круты нораў і высокія патрабаваньні да людзей вядуць да таго, што ворагаў у Яны ня менш за сяброў.
Маю апошнюю зазнобу таксама клічуць Янай. Лішне казаць, што гэта будзе чарговы шнар на сэрцы.
Дарэчы, нейкі час да мяне ўпарта чаплялася адна Яна зь ледзь не патрабаваньнем наліць ёй гарэлкі і бязь лішняй балбатні трахнуць. Гэта нейкая анты-Яна, і я быў абсалютна перакананы, што яе пераблыталі ў раддоме. Покуль ня высьветлілася, што па пашпарце яна Яніна...
Мог бы яшчэ паспрабаваць сфармуляваць дыягназы пад назвамі "Анатоль", "Уладзімер", "Васіль", "Павел", "Натальля", "Лена", "Паліна", "Арцём", "Алег", "Крысьціна", "Ксенія", "Людміла" і "Вераніка", але статыстычная выбарка альбо замалая, альбо наадварот, занадта вялікая - так, што цяжка загнаць усіх пад адно азначэньне. Альбо проста ня хочацца пісаць гадасьці.