Макшанкі

Dec 23, 2018 22:46


Мокша - зь ліку тых народаў, за якія асабліва крыўдна.

Сярод украінцаў-патрыётаў апошнім часам стала ледзь ня добрым тонам абзываць масквінаў, што ўсё лезуць і лезуць са зброяй на іхную зямлю - "мокшай". З такім намёкам, што "мокша" - гэта крыўдная абраза; паўазіяцкі унтэрмэнш бяз роду і племені. Аддаючы ўкраінцам сьвятое права злавацца на маскалёў, не разумею ўсё ж, чаму пад раздачу трапляе ні ў чым не вінаваты фіна-ўгорскі народ.

Мокша - разам з эрзя, адзін з двух "мардоўскіх" народаў. "Мардоўскіх" у двукосьсі, бо ані эрзя, ані мокша "мардвінамі" сябе традыцыйна не называюць - гэта экзаэтнонім.
Часам здаецца нават, што "мардва" - гэта як скрыжаваньне вужакі з вожыкам: ненатуральнае спалучэньне ў адно двух абсалютна адрозных сутнасьцяў. Эрзянская і макшанская мовы хоць і адносяцца да фіна-вугорскіх, і блізкія лексічна, але істотна адрозныя і ўзаемнанезразумелыя. А калі паглядзець на партрэты тыповых эрзя і тыповых мокша - робіцца ясна, што і антрапалагічна яны зусім адрозныя народы (значна больш адрозныя чым, нарпрыклад, рускія і палякі). Аж да таго, што, магчыма, і продкі ў іх былі розныя.

Антрапалагічна макшане на дзіва аднародныя! Калі параўнаць з эрзя, макшане - суравейшыя і брутальнейшыя; з большай доляй азіяцкага элементу (хоць і жывуць заходней за эрзя): простыя і круглыя, каржакаватыя, шыракатварыя, шыракакосныя, брунатна- і антрацытнавокія, скуластыя. Прыгожыя ў тым сэньсе, у якім мы лічым прыгожымі фізічна здаровых людзей.

Той факт, што вялікая частка макшанскага хартлэнду апынулася ў свой час у касімаўскім ханстве, наводзіць на думку, што мокша маюць у сваёй крыві істотны цюрцкі элемент - пагатоў, лінгвістычныя зьвесткі кажуць пра тое ж.

Так ці йнакш, мокша (асабліва ў параўнаньні з эрзя) ня надта нагадваюць стэрэатыпных рускіх.  Можаце пераканацца самі. Толькі не чакайце пад катам выкшталцонага гламуру - на большасьці выяваў звычайныя простыя вясковыя дзеўкі з традыцыйна макшанскіх сёлаў (Ацюр'ева, Тарбеева, Вугалок, Зубава Паляна, Умёт, Варжэляй, Ляплей, Мардоўская Паляна, Новыя Выселкі, Салазгор, Умёт, Тарханская Поцьма, Явас).

1.



2.


3.


4.


5.


6.


7.


8.


9.


10.


11.


12.


13.


14.


15.


16.


17.


18.


19.


20.


21.


22.


23.


24.


25.


26.


27. Макшанская сям'я.


Previous post Next post
Up