Дзеўкам, магчыма, лепей не чытаць.
***
Выкладу адразу ўсе карты на стол: што б там ні залівалі, самае прывабнае ў жанчыне - гэта попа. Можна бясконца патанаць у ейных вачах, гіпнатызавацца ейнай лагчынкай ці дзівіцца бляску ейных валасаў, але, насампраўдзе, нішто ня вабіць так, як гэтыя акуратныя, ці зь невялікім "лішкам", палавінкі між стройнымі нагамі і тонкай таліяй.
Вочы хтосьці любіць шэрыя, хтосьці - брунатныя; валасы камусьцi падабаюцца цёмныя, камусьцi - блонд; таксама і на любы памер грудзей знойдзецца свой аматар. І толькі наконт задніцаў сярод М існуе адносны кансэнсус.
Адпаведна, калі мяне запытаць: "ну а ці прыгожыя там дзеўкі?" - у маёй галаве, каб ня блытацца ў рознагустоўі, гэтае пытаньне трансфармуецца ў форму "ну а ці прыгожыя ў тамтэйшых дзевак попы?"
Што ў гэтым сэньсе магу сказаць пра Партугалію... Гэта выдатная краіна, каб ехаць туды з пасіяй: спакуса палеўна круціць галавой будзе ўзьнікаць нячаста (у цябе, бро - за тваю пасію не скажу). Магчыма, гэта безьліч пастэларыяў на кожным кроку з шырокім асартымэнтам смачных пірожанак робіць сваю справу - але на залішнюю грацыёзнасьць партугалкі ў цэлым не пакутуюць.
Але і зь меркаваньнем, што яны страшнейшыя за сьмяротны грэх - не пагаджуся таксама. Калі ў нас адносна распаўсюджаны халодны, золкі тып прыгажосьці, то партугалкі, хай бы й ня з самымі зграбнымі фігурамі - амаль усе "цёплыя". Дый аб'ектыўна сімпатычныя - не такая ўжо там і рэдкасьць.
Карацей, пад катам - самае цікавае, што можа быць у любой краіне: ейныя людзі. Усе фота зробленыя камрадам
g_luck. Штопраўда, дзявочых попаў, насуперак назве допісу, там апынулася мала. Я б нават сказаў, злачынна мала! Зрэшты, "злачынства" тое даравальнае - жанаты чалавек, як-ніяк.
Насамрэч, самая тыповая карцiна - прыкладна такая:
Гашіш, маріўана, кокаіна?..