могілкі

Nov 04, 2008 13:40

Сёлетнія Дзяды былі нейкія цёплыя. Усе трое могілак, дзе я паспела пабываць, патаналі ў моры рознакаляровых хрызантэм. Было вельмі прыгожа: вялізныя каменныя крыжы, старажытныя каваныя агароджы, прыгожыя вітыя надпісы на помніках і шмат-шмат кветак.
Няхай камусьці гэта падасцца дзіўным і ненармальным, але я люблю гуляць па могілках. Так, я люблю гуляць па могілках, чытаць надпісы на надмагільных помніках і ўяўляць як гэтыя людзі памерлі, як яны жылі, якімі яны былі. Я люблю разглядаць самі помнікі. Ад некаторых проста нельга адвесьці вачэй: гэта сапраўдныя шэдэўры мастацтва, магчыма, адзіныя ў сваім родзе. Па гэтых помніках, па надпісах на іх можна вывучаць гіторыю, разгадваць народны менталітэт.

Калі хтосьці з вас адчувае тое, што і я, раю прачытаць кнігу Барыса Акуніна "Кладбищенские истории" Григорий Чхартишвили.

Нясьвіж, кніга

Previous post Next post
Up