Oct 09, 2008 12:49
...Дыша духами и туманами она саодится у окана...
А.БлокГэта мне ўзгадалася сёння ў 44-м аўтобусе. Над Ждановічамі туман! Прычам такі фатальны і бясконцы, што адчуваеш сябе нібу ў казцы. Неверагодна прыгожа і ціха. Там мабыць дыхаюць усе вадаёмы: Менскае мора, Дразды, Лябяжае возера. Неверагоднае было адчуванне, быццам на краі свету. А Менск-арэна ў тумане -проста як рымскі калізей.
Але чым глыбей у Менск -тым менш казкі. Няма ў сталіцы таго туману.
Раю ўсім, хто вольны зараз і мае фотаздымач, з'ездзіць на 44-м аўтобусе (ці 136) на вадасховішча Дразды і паздымаць. Фоткі будуць неверагодныя! Паерце.